21 лютага - Дзень роднай мовы!
Мы ганарымся нашай мiлагучнай роднай беларускай мовай! З павагай ставiмся да тых, хто вучыць нас ведаць i паважаць сваю гiсторыю, народныя традыцыi, прыгожа i правiльна гаварыць па-беларуску. У гэтым дзень навучэнцы 101 групы аддзялення "Лячэбная справа" прынялi удзел у дыктанце "Беларусь-краiна мiру", якi праходзiу у рамках фестывалю "Э. Т. Н. А." Дзяучаты не толькi напiсалi дыктант, але прынялi удзел у майстар-класах, пазнаемiлiся з кiтайскай калiграфiяй, сплялi птушку шчасця. Вiншуем усiх са святам роднай мовы, са святам роднага слова!

































